На "Магатэксе" працуюць па-сапраўднаму творчыя людзі!
Каб стварыць нешта асаблівае для хола "Беллегпрам" і выставачных стэндаў, супрацоўнікі канструктарскай групы эксперыментальнай лабараторыі (швейная фабрыка) аб'ядналі намаганні з аддзелам рэкламы і выставачнай дзейнасці ўпраўлення маркетынгу (камерцыйная служба). Разам яны стварылі сапраўдны мастацкі твор, які адлюстроўвае ўсю спецыфіку нашага прадпрыемства.
Гэта пано, над якім працавалі нашы калегі, напоўнена прадукцыяй, якую выпускае наш тэкстыльны гігант і цудоўна перадае дух нашага брэнда.