Спартыўна-забаўляльнае свята "Спортфест: сямейныя прыгоды"
На нашым прадпрыемстве пануе атмасфера неверагоднага драйву!
Спартыўна-забаўляльнае свята прайшло на адным дыханні, зараджаючы ўсіх энергіяй і пазітывам.
Хуткасць, рызыка і камандны дух - галоўныя інгрэдыенты.
Ад эстафет да вясёлых конкурсаў - кожны ўдзельнік праявіў сябе і ўпэўнена прыйшоў да перамогі.
Мама і тата - гэта не проста два чалавекі, гэта сапраўдная каманда, адзінае цэлае! І наш спортфэст гэта яскрава даказаў.
Нашы супер-мамы і супер-таты ішлі рука ў руку, падтрымліваючы адзін аднаго на кожным кроку, і разам, як адна сям'я, прыйшлі да заслужанай перамогі. Гэта яшчэ раз нагадала нам, наколькі важная гэтая нябачная, але такая моцная падтрымка ўнутры кожнай сям'і.