Памятаем і шануем
Генеральны дырэктар ААТ "Магатэкс" Юрый Аляксандравіч Камароў разам з дэлігацыяй з горада Брэста і гасцямі горада ўшанаваў хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклаў кветкі да мемарыяла на Буйніцкім полі.
У Музеі Славы Магілёўшчыны разам з дэрэктарамі прадпрыемстваў прайшоў прыём афіцыйных дэлегацый і гасцей Дня горада Магілёва.
Сёння ў святочных мерапрыемствах бяруць удзел нашы сябры з самых розных гарадоў - Чэлябінска, Яраслаўля, Хабараўска, Смаленска, Тулы, Ангарска, Бранска, Волагды, Вітэнберга, Гомеля і Брэста.