Калектыў ААТ Магатэкс наведаў выставу «Мая Беларусь»
З 28 снежня па 27 студзеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры стартавала выстава «Мая Беларусь». У экспазіцыі прадстаўлена 11 тэматычных лакацый, якія разгарнуліся як у павільёне, так і на вуліцы, ствараючы ўнікальную атмасферу для ўсіх наведвальнікаў.
Калектыў нашага прадпрыемства пазнаёміўся з мноствам цікавых праектаў, накіраваных на вывучэнне дасягненняў нашай краіны. Кожны куток выставы быў напоўнены гонарам за тое, што мы з'яўляемся часткай нашай дзіўнай Беларусі. Нават не верыцца, што гэта ўсё-наша.
Мы з гонарам можам гаварыць-Беларусь-краіна, у якой хочацца жыць.