"Бабуля расказвала пра КШТ..."
Для вучняў 32-й школы звыклы КШТ ператварыўся ў захапляльнае падарожжа ў сучасны свет ААТ "Магатэкс"! Рабяты акунуліся ў атмасферу сапраўднага тэкстыльнага гіганта Магілёва, дзе тысячы нітак нараджаюць мільёны метраў тканіны. Ад яркіх абрусаў да элегантных запавес – яны ўбачылі, як нараджаецца чараўніцтва, якое ператварае звычайныя ніткі ў сапраўдныя творы мастацтва.