ААТ "Магатэкс" удзельнічае ў выставе "BTI-2025"

З 8 па 10 кастрычніка кампанія "Магатэкс" прымае ўдзел у Міжнароднай выставе-кірмашы па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці "BTI-2025".

На сваім стэндзе прадпрыемства прадстаўляе тканіны для інтэр'ера і адзення, а таксама гатовыя вырабы ў выглядзе камплектаў сталовай і пасцельнай бялізны, шопераў, падушак і іншага тэкстылю для дома. На манекенах дэманструюцца сучасныя мадэлі паўсядзённага і спецыяльнага адзення.

Чакаем вас на нашым стэндзе А3-3, ММВЦ, г. Мінск, вул. П. Мядзёлкі, 24.