ААТ "Магатэкс" прыняло ўдзел у выставе дасягненняў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь

15 снежня 2023 года на базе УА "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт" адбылося выязное пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання на тэму "Аб перспектывах развіцця лёгкай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь" пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Беларусь Наталлі Іванаўнай Качанавай.

У галоўным корпусе ўніверсітэта на працягу ўсяго мерапрыемства функцыянавала выстава, у якую ўвайшлі тры секцыі:

1) секцыя «Лёгкая прамысловасць вачыма навучэнцаў»;

2) секцыя УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;

3) выстава прадукцыі, якая вырабляецца арганізацыямі канцэрна "Беллегпрам".

Крыніца: https://www.vstu.by

Канцэрн "Беллегпрам" прадставіў дзіцячае, мужчынскае і жаночае адзенне, абутак, тэкстыль і не толькі. У кожным блоку асобна была аформлена група тавараў з інавацыйнай прадукцыяй. ААТ "Магатэкс" узначаліў блок з прадукцыяй спецыяльнага прызначэння, у які таксама ўваходзілі прадпрыемствы "Галантэя", "Праца" і "8 сакавіка". Кампанія прадэманстравала камплекты ваеннага адзення, адзення спецыяльнага прызначэння, тканіны адпаведнага асартыменту. На іншых блоках ААТ "Магатэкс" прадставіла сваю дэкаратыўную прадукцыю такую, як парцьеры "Blackout" і камплекты сталовай бялізны.