ААТ "Магатэкс" прыняло ўдзел у Міжнароднай выставе «BTI - 2023»

ААТ "Магатэкс" прыняло ўдзел у 47-й Міжнароднай выставе-кірмашы па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці "BelTexIndustry - 2023", якая праходзіла з 25 па 27 кастрычніка на пляцоўцы Футбольнага манежа ў г. Мінску. Міжнародная выстава «BTI-2023» - найбуйнейшая галіновая выстава Рэспублікі Беларусь. Арганізатар выстаўкі: Нацыянальны выставачны цэнтр "БЕЛЭКСПА" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Дзяржаўнага канцэрна "Беллегпрам". "BTI – 2023" стала унікальнай пляцоўкай для дэманстрацыі навінак, трэндаў маючага адбыцца моднага сезона і правядзення мерапрыемстваў з абмеркаваннем актуальных тэм развіцця галіны, заключэння кантрактаў і дагавораў.

ААТ «Магатэкс» былі прадстаўлены тканіны для спецыяльнага і форменнага адзення, тканіны са спецыяльнымі ахоўнымі ўласцівасцямі, для спецыяльнага рыштунку, куртачныя, падкладачныя, а таксама тканіны для сталовай бялізны, парцьерныя, мэблевыя. Адмысловая ўвага надавалася ўласцівасцям тканіны, а менавіта інавацыйнасці і функцыянальнасці.

Асартымент тканін і гатовых вырабаў ААТ «Магатэкс» выклікаў вялікую цікавасць у наведвальнікаў.