ААТ «Магатэкс» прыняло удзел у выставе "UzTextileExpo Autumn 2023" у Ташкенце

ААТ "Магатэкс" прыняло удзел у выставе "UzTextileExpo Autumn 2023", якая праходзіла з 18 па 20 кастрычніка ў Ташкенце.

Найбуйнейшы вытворца тэкстыльнай прадукцыі ў Беларусі прадставіў на форуме тканіны:

▪ для спецыяльнага і форменнага адзення;

▪ для інтэр'ера;

▪ для сталовай бялізны.

 Па выніках выставы прадпрыемства атрымала заказы на тканіны на суму каля 200 000$.

Таксама ААТ "Магатэкс" уручылі прэмію "За лаяльнасць і ўклад у тэкстыльную прамысловасць".