29 верасня на прадпрыемстве "Магатэкс" прайшло мерапрыемства, прысвечанае дню пажылога чалавека
ААТ «Магатэкс» - гэта адно з вядучых прадпрыемстваў тэкстыльнай прамысловасці, якое заслужана ганарыцца сваёй гісторыяй і шануе сваіх ветэранаў.
Сёння тут адзначылі дзень пажылога чалавека. З размахам і разыначкай. Правялі экскурсіі для былых работнікаў, паказалі, як зараджаецца тканіна і адзначылі ўзнагародамі найлепшых працаўнікоў прадпрыемства.
"У нас адзін з лепшых калектыўных дагавораў у краіне". Не без гонару сустракае на парозе прахадны старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Любоў Барысава.
Ветэраны прадпрыемства гуляюць важную ролю ў захаванні і перадачы досведу і традыцый. Людзі, якія прысвяцілі гады свайго жыцця працы на "Магатэкс", іх гісторыі беражліва захоўваюць на прадпрыемстве.
«Прафсаюз «Магатэкса» актыўна падтрымлівае сваіх сяброў, падаючы ім сацыяльныя льготы, арганізуючы мерапрыемствы і сустрэчы. Ветэраны, а іх у «пяршоўцы» 1400 – з'яўляюцца неад'емнай часткай калектыва і дапамагаюць захаваць дух салідарнасці і сямейнай атмасферы на прадпрыемстве. 23 лютага, 8 сакавіка, дзень працаўнікоў лёгкай прамысловасці, дзень пажылога чалавека. Мы не толькі ладзім для іх урачыстыя мерапрыемствы. Абавязкова фінансава падтрымліваем. Гэта замацавана ў нас у калектыўнай дамове, - кажа прафлідэр прадпрыемства.
У гэтым годзе «Магатэкс» адзначае 50-годдзе. Юбілей прыпадзе на снежань месяц. І сёння вялікая рэпетыцыя. Дом культуры рэстаўруюць звонку і ўнутры. Вялікі культурны цэнтр, дзе ў розных гуртках займаюцца дзеці працаўнікоў, чакае новыя дэкарацыі для сцэны, сучаснае светлавое абсталяванне, гук. І гэта яшчэ адзін стымул працаваць тут. Вольны час і адпачынку на прадпрыемстве надаюць вялікую ўвагу.
Сёння ў фае дома культуры былыя работнікі - а гэта дэкаратары, мастакі, выставілі свае творчыя работы. «Пасля працы на «Магатэксе» – засталося жаданне тварыць, кажа Ніна Бародзіч. "Пішам карціны, ствараем цацкі".
Магілёўскае прадпрыемства прайшло доўгі шлях развіцця і стала адным з найбуйнейшых тэкстыльных камбінатаў не толькі ў краіне. Сёння цэхі поўнасцю загружаны заказамі. Прычым дапамагаюць і філіялы ў Кобрыне і Полацку.
За гады сваёй працы, "Магатэкс" умацаваў сваю рэпутацыю надзейнага і інавацыйнага вытворцы тэкстыльнай прадукцыі.
За месяц тут вырабляюць 2 мільёны метраў тканіны (за 50 гадоў ужо 2,3 млрд.). Нягледзячы на аўтаматызацыю працэсаў, ёсць і прафесіі, якія перадаюцца толькі праз настаўніцтва. Напрыклад, фарбавальнікаў, апаратчыкаў трэцявання не рыхтуе ніводная ВНУ краіны. І таму вопыт ветэранаў на «Магатэксе» вельмі шануюць. Маладыя спецыялісты - сёлета іх прыйшло 42, 2-3 месяцы набіраюцца ведаў, здаюць экзамен і толькі тады атрымліваюць кваліфікацыю.
ААТ «Магатэкс» працягвае развівацца і мець поспех. Яго ўнікальныя тэкстыльныя вырабы карыстаюцца папулярнасцю як на ўнутраным, так і на міжнародным рынку. Дзякуючы пастаяннай рабоце над якасцю і інавацыямі "Магатэкс" паспяхова канкурыруе і застаецца адным з лідэраў у галіне.
Крыніца: https://mogilev.1prof.by