29 сакавіка калектыў ААТ "Магатэкс" правёў агульнагарадскі суботнік

Сезон суботнікаў адкрыты! У рамках Года добраўпарадкавання і ў рамках месячніка па навядзенні парадку ў горадзе, калектыў ААТ «Магатэкс» дружным складам рушылі на вул. Грышына, каб прыбраць лістоту пасля зімы. На тэрыторыі прадпрыемства працаўнікі структурных падраздзяленняў таксама наводзілі чысціню ў двары.

Суботнікі - гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае людзей для выканання грамадска карысных работ, магчымасць зрабіць нешта карыснае для грамадства і навакольнага асяроддзя.

Разам мы можам нашмат больш.  Дзякуй вялікі ўсім, хто прыняў удзел сёння.