Урачысты сход працоўных калектываў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця г. Магілёва за 2024 год

У мінулую пятніцу ў Палацы культуры вобласці прайшоў урачысты сход прадстаўнікоў працоўных калектываў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Магілёва за 2024 год. Сярод запрошаных і работнікі ААТ»Магатэкс".

У фае Палаца культуры вобласці гасцей мерапрыемства сустракала выстава дасягненняў вядучых прадпрыемстваў Магілёва. У аснове працы выставы-чалавек працы.

З рук старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, члена Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Гарошкіна ад Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у прафесійнай дзейнасці па выніках работы за 2024 год атрымала сваю заслужаную ўзнагароду ткач ткацкай фабрыкі Бендзянкова Алена Рамуальдаўна.

Завяршыўся святочны канцэрт салютам і песняй, якая кажа пра тое, што Магілёў лепшы горад і мы мацней сталі.