Трымаем курс насустрач Перамозе

На пероне чыгуначнай станцыі "Магілёў-1" прайшла патрыятычная акцыя "Насустрач Перамозе" ў гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Калектыў ААТ "Магатэкс" пераўвасобіўся ў жыхароў савецкага часу і святочна сустрэлі "Цягнік Пераможцаў", на якім прыехалі савецкія салдаты, героі-пераможцы.

Канчатковым прыпынкам цягніка стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», на якім удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да падножжа капліцы. Гэта знак нашай вечнай павагі да подзвігу і падзякі за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.