Работнікі ААТ "Магатэкс" узяліся за добраўпарадкаванне

Работнікі ААТ "Магатэкс" узяліся за добраўпарадкаванне: яны працягваюць наводзіць парадак на тэрыторыі, прылеглай да Грузаўскіх могілак, праяўляючы клопат аб чысціні і павагу да памяці.

Кожны супрацоўнік укладвае свае сілы ў гэтую важную справу, разумеючы, наколькі важна захоўваць чысціню свайго горада.

Гул бензапіл з самай раніцы - гэта гукі ўпартай працы! Брыгада ААТ "Магатэкс" працягвае маштабную ўборку тэрыторыі, і працы яшчэ трэба будзе нямала.

Супрацоўнікі прадпрыемства працуюць не пакладаючы рук, прыбіраючы паваленыя дрэвы і прыводзячы ў парадак тэрыторыю могілак. І хоць роў бензапіл можа здацца камусьці дакучлівым, для нас гэта гук прагрэсу, гук клопату і адказных адносін да грамадскай прасторы.