На турніры па шахматах уручылі прызы ад кампаніі "Магатэкс"
У сакавіку на пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Друць" у г.Бялынічы прайшоў турнір па шахматах на прызы ад ААТ "Магатэкс" сярод пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры, якім дадзены старт спартыўна-масавым мерапрыемствам органаў пракуратуры.
Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 8 каманд: зборныя калектывы Генеральнай пракуратуры, пракуратур абласцей і горада Мінска. Выдатную падрыхтоўку і дастойныя вынікі паказалі ўсе ўдзельнікі.
У выніку ўпартай барацьбы кампетэнтныя суддзі вызначылі пераможцаў.
Першае месца заняла каманда пракуратуры горада Мінска, другое - каманда пракуратуры Гродзенскай вобласці, трэцяе месца - у пракуратуры Магілёўскай вобласці, ганаровае чацвёртае - пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Клышэвіч уручыў пераможцам і ветэранам памятныя прызы і дыпломы.