Мітынг-рэквіем, прысвечаны 39-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 2025 г. прайшло 39 гадоў з дня трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 

У гэты дзень, штогод, мы прыгадваем тых, хто аднаўляў пасля выбуху тэрыторыю. Так і сённяшні дзень не стаў выключэннем і ля мемарыяльнага знака "Ахвярам Чарнобыля" на Віцебскім праспекце прайшоў мітынг-рэквіем, у якім прыняў удзел і калектыў ААТ "Магатэкс".

Ушанаваць памяць пацярпелых ад катастрофы і ўскласці кветкі сабраліся прадстаўнікі выканаўчай улады і дэпутацкага корпуса вобласці і горада, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь.