Магілёўскі міжнародны марафон
28 верасня ў абласным цэнтры прайшлі міжнародныя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.
Нягледзячы на дажджлівае восеньскае надвор'е наша каманда ААТ "Магатэкс" паспяхова пераадолела дыстанцыю і прыйшла на фініш!
Яркія эмоцыі і камандны дух зарадзілі кожнага ўдзельніка!
Праграма спаборніцтваў уключала дыстанцыі на 42 км 195 м, 10 км, 3 км, сямейны забег, а таксама камандную эстафету.
Кожны ўдзельнік каманды заслужана ўзяў эксклюзіўны медаль марафона.