Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага - той дзень, які стаў сімвалам памяці і павагі да тых, хто выконваў свой воінскі абавязак за межамі Радзімы, абараняючы інтарэсы краіны і яе грамадзян. Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў работнікі ААТ «Магатэкс» правялі ўрок мужнасці ў ДУА «Сярэдняя школа №25 г.Магілёва». 

Дзецям расказалі пра значэнне гэтага дня, пра гераізм і мужнасць салдат, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак і правялі квіз на дадзеную тэматыку. Ветэран вайны ў Афганістане, работнік нашага прадпрыемства, Казлоў Аляксандр Аляксандравіч, падзяліўся сваімі ўспамінамі, распавёў пра цяжкасці, з якімі ім давялося сутыкнуцца, і пра тое, як гэтыя падзеі змянілі іх жыццё. 

14 лютага прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 36-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадпрыемствы і арганізацыі, работнікі і ветэраны вайны ў Афганістане ААТ «Магатэкс». 

Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Пасля чаго, работнікі і моладзь прадпрыемства ўсклалі кветкі да магілы воіна-інтэрнацыяналіста, радавога, В.А. Аўдзеева, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.

Дзякуй Вам за вашу мужнасць і адвагу!