"Беллегпрам" прадставіў патэнцыял прадпрыемстваў дэлегацыі В'етнама

22 ліпеня ў г. Мінск адбылася прэзентацыя вядучых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці для дэлегацыі з В'етнама.

Галоўны акцэнт сустрэчы - 100% лакалізацыя вытворчасці на тэрыторыі Беларусі і здольнасць нашых прадпрыемстваў імгненна адаптавацца пад любы нестандартны запыт заказчыка.

ААТ "Магатэкс" прэзентаваў магчымасць поўнага цыкла вытворчасці (ткацкі, аддзелачны і швейны заводы). Штомесяц вырабляе 1900000 пагонных метраў тканін, а таксама адшывае 30 тысяч летніх і 15 тысяч зімовых прафесійных касцюмаў.

Сустрэча завяршылася падрабязнай экскурсіяй па вытворчых цэхах ААТ "Камволь" і ўрачыстай цырымоніяй абмену памятнымі падарункамі.