Адзіны дзень інфармавання прайшоў сёння ў ААТ "Магатэкс"
"Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці."
Кібератакі на інфармацыйную структуру - гэта адна з самых значных і пастаянна растучых пагроз для глабальнай бяспекі ў XXI стагоддзі.
«Некіравальная гонка ў гэтай сферы ператварае яго з карыснага рэсурсу ў зброю. У перспектыве - масавага паражэння. » - адзначыў беларускі лідэр.
Старэйшы оперупаўнаважаны аддзела па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РАУС г.Магілёва маёр міліцыі Каралькоў Максім Аляксандравіч правёў гутарку з калектывам ААТ "Магатэкс" па лічбавай гігіене, пры якой выкананне простых правіл паводзін у сетцы дазваляе абараніць персанальныя дадзеныя, фінансы і прылады ад кібермахляроў.
Кібербяспека - гэта адказнасць кожнага з нас!