ААТ "Магатэкс" удзельнічае ў выставе "Мая Беларусь"

З 19 снежня па 23 лютага кампанія "Магатэкс" прыме ўдзел у выставе дасягненняў суверэннай Беларусі - "Мая Беларусь".

Прадпрыемства прадставіць сваю прадукцыю на сумесным стэндзе кампаній канцэрна "Беллегпрам" і прадэманструе касцюмы спецадзення для рабочых, уключаючы касцюмы з флуарэсцэнтных тканін і тканін са спецыяльнымі ахоўнымі ўласцівасцямі.

Выстава пройдзе ў ММВЦ па адрасе: г. Мінск, вул. П. Мядзёлкі, 24. 

Будзем рады кожнаму!