ААТ «Магатэкс» - афіцыйны партнёр

Спорт - гэта не толькі эмоцыі і перамогі, але і важная школа дысцыпліны, майстэрства і здаровага ладу жыцця. ААТ "Магатэкс" выступіў афіцыйным партнёрам і аказаў падтрымку ў арганізацыі і правядзенні спартыўных мерапрыемстваў, іх развіццю і папулярызацыі, а таксама прыцягненню дзяцей і падлеткаў да актыўнасцей, якія фарміруюць звычку быць моцнымі, цягавітымі і ўпэўненымі ў сабе.

Такія спаборніцтвы дапамагаюць юным спартсменам атрымаць спаборніцкі вопыт, раскрыць патэнцыял і зрабіць крок да спартыўнага майстэрства - сапраўдная "практычная школа" для будучых чэмпіёнаў.

У спартыўным комплексе "Алімпіец" (г. Магілёў) прайшоў 17 адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Г.Ц. Рыўкіна. Удзельнікамі сталі каманды з Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Узбекістана і Казахстана. Спаборніцтвы адбыліся з 2 па 6 сакавіка 2026 года.

Таксама з 10 па 13 сакавіка 2026 года ў Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» ім. В.Г. Мішчанка прайшоў адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы "Кіндр-Сюрпрыз". У ім прынялі ўдзел спартсмены ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў з Беларусі і Расійскай Федэрацыі.

ААТ "Магатэкс" выступіў афіцыйным партнёрам, падтрымаў удзельнікаў і ўручыў прызы ад кампаніі "Магатэкс".