25-27 верасня ААТ "Магатэкс" прыняло ўдзел у выставе "ІННАПРАМ. Казахстан"

25-27 верасня ААТ "Магатэкс" прыняло ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе "ІНАПРОМ. Казахстан" у складзе калектыўнага стэнда канцэрна "Беллегпрам". Прадпрыемства прадэманстравала як само спецадзенне, так і тканіны для яго. Акрамя матэрыялаў для спецадзення, былі таксама прадстаўлены тканіны для форменнай вопраткі з ахоўнымі ўласцівасцямі, для спецыяльнага рыштунку, куртачныя і плашчавыя, падкладачныя. Адмысловая ўвага надавалася ўласцівасцям тканіны, а менавіта інавацыйнасці і тэхналагічнасці.