16 лютага ў Магілёве прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада за 2023 год.
Цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў працоўных калектываў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Ленінскага раёна г. Магілёва за 2023 год адбылася сёння ў РУП "Магілёўэнерга".
Урачыстае мерапрыемства прайшло з удзелам старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандра Студнёва, кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Аляксея Багайчука, а таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў, праваахоўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў.
Гаворачы аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Ленінскага раёна Магілёва за мінулы год, Аляксей Багайчук падкрэсліў: 2023 паказаў, што працаўнікам Ленінскага раёна ўдалося дасягнуць прыкметных вынікаў у эканоміцы.
- Пяць з шасці даведзеных на ўзроўні раёна паказчыкаў намі выкананы. У Ленінскім раёне заўжды было і ёсць, чым ганарыцца. І ў першую чаргу - нашымі людзьмі, якія кожны дзень, кожную хвіліну свайго жыцця прысвячаюць любімай справе на карысць развіцця нашага любімага горада Магілёва.
Павіншаваў прысутных на ўрачыстым мерапрыемстве мэр Магілёва Аляксандр Студнёў.
- Сёння мы падводзім вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Ленінскага раёна горада Магілёва за мінулы год. Гаворачы сёння аб тых паказчыках, якія мы дасягнулі, можна смела сказаць - мы шмат ужо зрабілі, але яшчэ шмат чаго нам трэба зрабіць разам, - падкрэсліў Аляксандр Віктаравіч. - Сёння Ленінскі раён займае лідзіруючую пазіцыю ў сацыяльна-эканамічным развіцці абласнога цэнтра.
У гэты дзень заслужаных узнагарод былі ўдастоены прадстаўнікі працоўных калектываў усіх сфер дзейнасці.
Таксама за вялікі ўклад у развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Ленінскага раёна ў 2023 годзе ўзнагароджаны прадпрыемствы і ўстановы, якія будуць занесены на Дошку гонару Ленінскага раёна г. Магілёва.
Завяршылася імпрэза святочным канцэртам.
Крыніца: mogilevnews.by
У гэты ж дзень у Палацы культуры вобласці прайшоў урачысты сход прадстаўнікоў працоўных калектываў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва за 2023 год.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнёў, звяртаючыся да прысутных, зазначыў, што мінулы год быў напоўнены мноствам падзей, дасягненняў і магчымасцей.
- Мы набылі новы вопыт, разуменне таго, што на першы план выходзяць пытанні эфектыўнасці, ініцыятывы і кампетэнтнасці, - падкрэсліў кіраўнік горада.
- Са станоўчай дынамікай выкананы даходы бюджэту горада, што забяспечыла паспяховае функцыянаванне галін сацыяльнай сферы і развіццё інфраструктуры горада, - адзначыў старшыня гарвыканкама.
За значны ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці, дасягненне высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця магілёўскія прадпрыемствы "Магатэкс" і "Стужка" ўдастоены падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
А па выніках конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" высокую ацэнку якасці выпускаемай прадукцыі атрымалі "Магатэкс", "Стужка", "Магілёўхімвалакно", "Ольса", "Дамачай". Магілёўскі мясакамбінат, "Магілёўліфтмаш", "Зеніт", Магілёўскі металургічны завод, кампаніі «Магнат» і «СБІ Каўчук».
Асаблівую ўвагу, як і раней, удзялілі стварэнню спрыяльных умоў для жыцця.
Як вынік плённай работы, па выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Беларусі Магілёў удастоены другога месца. Кіраўнік горада падзякаваў усім за добрасумленную працу, вынікам якой стала дасягненне пастаўленых мэт і актыўнае развіццё горада.
У канцы імпрэзы для гасцей быў арганізаваны святочны канцэрт.
Крыніца: mogilev.gov.by
Таксама ў Палацы культуры вобласці прайшла выстава дасягненняў арганізацый Магілёва, прымеркаваная да сходу па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за 2023 год, у якой прыняло ўдзел ААТ "Магатэкс". На стэндзе кампаніі былі прадстаўлены ўзоры матэрыялаў пад розныя патрэбы, а таксама некаторыя вырабы хатняга тэкстылю. На манекенах дэманстравалася спецвопратка, вырабленая з флуарэсцэнтных тканін або якая ўключае элементы з такога матэрыялу. Багатую палітру каларытаў перадалі палотны тканіны "Блэкаўт", прызначаныя для частковага або поўнага перакрыцця сонечнага святла.